На Сакольшчыне адкрылі турыстычны шлях «У краіне ўтку і асновы»



У Янаве, што на Сакольшчыне адкрылі турыстычны ткацкі шлях «У краіне ўтку і асновы». Менавіта гміна Янаў можа ганарыцца актыўнымі ткачыхамі, якія захавалі традыцыі двухасноўнага ткацтва.

На думку адной з іх, Тэрэсы Прызмонт з Васілёўкі, традыцыя ткацтва не загіне, наколькі маладым гэтая дзейнасць будзе аплачвацца.

— Каб зарабіць і жыць з гэтага — немагчыма. Але крыху дарабіць да пенсіі — добра. Калі б быў збыт, дык маладыя часцей сядалі б за кросны і ткалі б. Хоць цяпер большая зацікаўленасць. Прыязджаюць людзі з горада і як убачаць, колькі працы пры кроснах, колькі часу трэба, дык кажуць: «О, гэта недаацэненае!».

Тэрэса Прызмонт стала адной з лаўрэатак Агульнапольскага конкурсу „Народная тканіна”, які прайшоў 19 кастрычніка.

Да мерапрыемства была прымеркаваная канферэнцыя, мэтай якой была папулярызацыя народнага ткацтва падляшскага рэгіёна.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя