На Сакольшчыне пахавалі журналіста Уладзіміра Паца



На Сакольшчыне 18 снежня пахавалі журналіста Уладзіміра Паца.

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў царкве ў Самагрудзе ў час пахавальнай літургіі зачытаў пра пасмяротнае адзначэнне Уладзіміра Паца Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам Залатым крыжам заслугі. Крыж перададзены амбасадарам жонцы журналіста Таццяне. Узнагарода вызначана за заслугі ў асвятленні дзейнасці польскай меншасці ў Беларусі і журналісцкія дасягненні.

Напярэдадні ў Саколцы адбылася паніхіда і развітанне з журналістам, на якія прыехалі шматлікія сябры і добрыя знаёмыя Уладзіміра Паца.

Пахавалі Уладзіміра Паца на могілках у Самагрудзе.

Беларускае Радыё Рацыя