На Сакольшчыне з’явяцца сем новых аўтобусных маршрутаў



З першага кастрычніка на Сакольшчыне з’явяцца сем новых аўтобусных маршрутаў. Удалося  гэта ажыццявіць,  дзякуючы фінансавай падтрымцы ўрадавага Фонду развіцця рэгіянальнальнага аўтобуснага транспарту. Новыя маршруты будзе абслугоўваць “ПКС Нова” – суполка, уласнікам якой з’яўляецца самаўрад Падляшскага ваяводства. Гаворыць сакольскі стараста Пётр Рэцька:

– Сем маршрутаў, трыста кіламетраў. Патрэбы жыхароў гэтых малых мясцовасцяў таксама вельмі важныя.

Новыя маршруты атрымалі фінанcавую дапамогу да канца гэтага года. Самаўрадаўцы ды кіраўніцтва “ПКС Нова” спадзяюцца, што ўрад будзе прадаўжаць фінансаванне фонду, і сем новых спалучэнняў застануцца і ў 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mylomza.pl