На вуліцах Беластока з’явіліся першыя паркаматы
28 кастрычніка на вуліцах Беластока з’явіліся першыя паркаматы. У горадзе паставяць 185 такіх прыладаў, а карыстацца імі жыхары і госці горада пачнуць, хутчэй за ўсё, ужо 12 лістапада.
Першыя паркаматы паставілі на вуліцах Складоўскай-Кюры і Сураскай.
Аплаты ха паркоўку застануцца нязменнымі. У зоне «А» стаўка за 30 хвілінаў складае 1,20 злотых, а за адну гадзіну — 2,40 злотых. У зоне «B», адпаведна 0,60 і 1,20 злотых.
Цяпер за паркаванне ў зоне платнай паркоўкі можна плаціць: паркавальнымі карткамі, СМС-амі, пры дапамозе сістэмы «mobiParking», або выкупіўшы абанемент.
Паркавальныя карткі будуць дзейнічаць яшчэ 12 месяцаў ад моманту ўстаноўкі паркаматаў.
