Набыты стаж стане прыступкай да поспеху на рынку працы



Набыты стаж стане прыступкай да поспеху на рынку працы. Маршалкоўская управа Падляшскага ваяводства зацвердзіла датацыі на арганізацыю стажу і практыкі ў працадаўцаў, набыццё абсталявання для школ і на стыпендыі для найлепшых вучняў. Такім чынам у рэгіён падтрымліваюць прафесійную адукацыю моладзі, што паўплывае ў перспектыве на канкурэнтаздольнасць падляшскай эканомікі.

Кажа маршалак Артур Касіцкі:

Фінансаванне стала магчымым, дзякуючы сродкам з Еўрапейскага звязу. Агульны кошт усіх праектаў – каля 12 мільёнаў злотых, з якіх 11 мільёнаў – з Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы Падляшскага ваяводства.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя