Найлепшую грамадскую ініцыятыву года вызначаць на Падляшшы



Да 15-га траўня можна падаваць заяўкі на ўдзел у конкурсе “Грамадская ініцыятыва года”. Мэта конкурсу – прамоцыя арганізацый, якія дзейнічаць на карысць мясцовага асяроддзя.

Сёлета вызначаць найлепшыя ініцыятывы 2016 году ў пяці катэгорыях – адукацыя і спорт, культура і нацыянальная спадчына, пабудова мясцовай супольнасці, супрацоўніцтва па-над межамі і грамадская палітыка. Кажа прадстаўнік падляшскага ваяводы – Тамаш Мадрас:

– Многія арганізацыі могуць мець выдатныя ідэі. Толькі ў выпадку гэтых невялікіх арганізацый, часта ніхто акрамя іх пра гэту выдатную ідэю папросту можа не даведацца.  

Летась узнагароду «Грамадская ініцыятыва года» атрымаў, між іншым, Цэнтр беларускай культуры «Шчыты». Інфармацыю пра конкурс знойдзем на адмысловым сайце ваяводы, а імя пераможцаў дазнаемся ў чэрвені.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара