Нарвегія паставіла Украіне супрацьтанкавыя гранатамёты



Нарвегія адправіла ва Украіну яшчэ 2 тысячы адзінак супрацьтанкавай зброі M72, паведамляе нарвежскі ўрад. Раней у краіну былі адпраўлены сродкі абароны і каля 2 тысяч адзінак бронетэхнікі.

Пасля ўварвання Украіна запытала ў некалькіх краін ваенную тэхніку, каб яны маглі абараняцца ад расейскіх сіл, якія атакуюць як грамадзянскія, так і вайсковыя аб’екты. Як распавёў міністр абароны Од Рожэ Энаксэн, Нарвегія адказала на запыт дадатковай пастаўкай супрацьтанкавых сродкаў, якія могуць быць выкарыстаныя супраць сіл ўварвання, паведамляе reform.news.

«Украіна залежыць ад ваеннай падтрымкі з боку іншых краін, каб працягваць супраціў атакам Расеі ў парушэнне міжнароднага права. Калі Украіне атрымаецца адбіць напад Расеі, гэта не толькі забяспечыць украінскі суверэнітэт, але і дапаможа захаваць нормы мірнага вырашэння канфліктаў і павагі межаў у Еўропе», – лічыць міністр.