„Нашы жанчыны заслугоўваюць свята штодня”



„Нашы жанчыны заслугоўваюць свята штодня”, –  так у Міжнародны дзень жанчын кажуць на вуліцах Беластока. Такое рознае свята – у палітычным   жыцці сёння прыгадваюць аб правах жанчын і раўнапраўі. А ў прыватным – мужчыны для жанчын рыхтуюць падарункі.

Мужчыны найлепшым падарункам лічаць увагу, а жанчыны не адмовіліся б ад абанемента ў СПА. На вуліцах Беластока мы спыталі: які падарунак важны для сучаснай жанчыны?

– Жанчыны ўвесь час павінны шанавацца мужчынамі.

– Найбольш універсальны падарунак – кветкі, незалежна ад поваду, заўсёды будзе добра.

– Файным прэзентам будзе паход у СПА. Усё залежыць ад чакання жанчын.

– Я лічу, што жанчына мусіць атрымліваць падарункі часцей, чым толькі ў Жаночы дзень. Падарункам можа быць паход у СПА ці на массаж. Гэта таксама было б вельмі файна.

– Запэўніваць, што гэты Жаночы дзень будзе цягнуцца 364 дні ў годзе. Аж столькі. Каб гэтае свята было штодня.

Самы папулярны адказ – гэта, канешне, кветкі. Дарэчы, прадаўцы кветак прызнаюцца, у гэты дзень трэба быць гатовым да таго, што цэны ўзрастуць.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.naszemiasto.pl