Настальгічнае вяртанне ў свет, якога няма



У беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа адкрылася выстава „Кадзіш для Дубровы”. Аўтарам прац з’яўляецца выдатны мастак, нашчадак дуброўскіх габрэяў Марэк Подваля.

Карціны паўсталі пасля наведваання мастаком роднай  Дубровы Беластоцкай, кажа суарганізатарка выставы гісторык Дарота Будзынская.

– Гэта ягоная ініцыятыва, яго мастацкае бачанне, ён адчуваў у гэтым патрэбу. Я мяркую, што няшмат гарадоў маюць цыкл карцін, прысвечаных іхнай гісторыі. А невялікая Дуброва Беластоцкая мае 18 прац сусветна вядомага мастака.

Марэк Подваля працаваў у „New York Times”. Ягоныя працы прэзентаваліся ў самых лепшых музеях свету. Ягоная маці да 1939 года жыла ў Дуброве Беластоцкай, гарадку, у якім габрэі складалі большую частку ўсіх жыхароў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара