Настаўнікі польскай мовы з Беларусі ўдзельнічаюць у канферэнцыі ў Ольштыне



Каля 50-і настаўнікаў польскай мовы з Беларусі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Расеі і Украіны прыехалі ў горад Ольштын (на паўночным ўсходзе Польшчы) на метадычную канферэнцыю. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца таварыства Wspólnota Polska («Польская супольнасць»), якое дапамагае палякам замежжа, і Гуманітарны факультэт Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта. Старшыня арганізацыі Wspólnota Polska Дар’юш Баніслаўскі сказаў , што яго таварыства намагаецца пашыраць польскую мову сярод маладых нашчадкаў палякаў, якія жывуць за ўсходняй польскай мяжой.

– Праводзім прома-акцыі, сустрэчы настаўнікаў з вучнямі і бацькамі, але насамрэч найбольшым стымулам для вывучэння польскай мовы з’яўляецца актуальная сітуацыя ў Польшчы. Краіна становіцца ўсё больш багатай і прывабнай з эканамічнага пункту гледжання.

Сустрэча настаўнікаў польскай мовы з замежжа закончыцца сёння.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота traveller-eu.ru