Наступствы моцнага ветру на Падляшшы



Больш за 20 тысяч спажыўцоў застаюцца без электразабеспячэння, найбольшая колькасць, каля 14-ці тысяч, у ваколіцах Бельска-Падляшскага. Таксама няма электрычнасці ў Ломжынскім, Сакольскім і Манецкім паветах.

Фота: radio.bialystok.pl

З-за моцнага ветру з раніцы падляшскія ратавальнікі выязджалі па выкліках 70 разоў. У большасці выпадкаў яны прыбіралі з дарог зламаныя галіны і дрэвы. Сур’ёзных праблем з рухам транспарту ў рэгіёне няма. Пажарныя дапамагаюць абараняць пашкоджаныя дахі дамоў, між іншым, у Тыкоціне і Саніках.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у ноч з панядзелка на аўторак вецер сціхне. 

Польскае радыё Беласток

[manual_related_posts]