Нацыянальны музей у Варшаве набыў 14 малюнкаў Марка Шагала



Нацыянальны музей у Варшаве набыў 14 малюнкаў Марка Шагала. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі.

Паводле яго, з ініцыятывай прыдбання твораў мастацтва выступіў Нацыянальны музей, а ўрад знайшоў адпаведныя фінансавыя сродкі:

  — Дзякую працаўнікам музею, што ўгледзелі такую магчымасць. Таксама дзякую прэм’еру і міністру фінансаў за хуткае рашэнне. Набыццё незвычайнае! Шагал адзіны і непаўторны, нам удалося купіць 14 графік. Спадзяюся, што ўжо хутка, у будучым годзе, мы арганізуем экспазіцыю, на якой будуць прадстаўлены ўсе гэтыя творы.

Паводле polskieradio.pl