Навагодняя сустрэча ў бургамістра Бельска Падляшскага



Бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі сустрэўся з прадстаўнікамі розных асяроддзяў: духавенства, самаўрада, прадпрымальніцтва, з дзеячамі культуры ды пазаўрадавых арганізацыяў – на адмысловай навагодняй сустрэчы. “Бельск Падляшскі – гэта важны горад,” – сказаў віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Станіслаў Дэрэгайла:

– Разам зможам выпрацаваць будучыню гэтага горада, якая будзе яшчэ лепшай, чым да гэтага часу. Перад намі цікавыя выклікі, развіццё рэгіёна, запланаванне сродкаў на наступныя гады, дзе Бельск Падляшскі мае вялікія шансы, каб скарыстацца гэтымі сродкамі як у сферы інвестыцый, так і ў сферы грамадскага развіцця. Я думаю, што Бельск Падляшскі заслугоўвае гэтага.

Сабраныя паглядзелі фільм з важнейшымі гарадскімі падзеямі 2018 года ды мастацкую праграму ў выкананні бельскіх вучняў.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара