Навукоўцы хочуць выратаваць катакомбы каля манастыра ў Супраслі
Тры ўніверсітэты ў Беластоку і Хрысціянская тэалагічная акадэмія хочуць выратаваць гістарычныя катакомбы каля Супрасльскага манастыра, паведамляе radio.bialystok. Прыярытэт іх сумеснай дзейнасці — захаванне рэліквій. Таму ў панядзелак (14 лютага) абмяркоўвалі гэта з архімандрытам манастыра епіскапам Андрэем Баркоўскім.
Супрасльскія катакомбы – гэта месца пахавання эліты шляхты Рэчы Паспалітай – кажа праф. Мацей Карчэўскі з факультэта гісторыі і міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта.
Там знаходзяцца парэшткі сапраўды выдатных дзеячаў: маці Аляксандра Хадкевіча, самога Аляксандра Хадкевіча, іншых прадстаўнікоў роду Хадкевічаў, але побач з Хадкевічамі мы таксама маем роды Чартарыйскіх, Сангушкаў і Сапегаў. Ёсць сем’і Сямашкаў, Слуцкіх, Тышкевічаў, Масальскіх, Алелькавічаў і Вішнявецкіх. Гэтыя імёны ўсе мы ведаем з урокаў гісторыі ў пачатковай і сярэдняй школе. Парэшткі гэтых людзей разам з манахамі з манастыра былі пахаваныя ў гэтых катакомбах. Прыярытэтнай мэтай з’яўляецца кансерватыўнае захаванне рэліквій Супрасльскіх катакомбаў у выглядзе так званых пастаянных руін, – паведаміў Мацей Карчэўскі.
Ратаванню катакомб будуць папярэднічаць дэталёвыя даследаванні, – кажа рэктар Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта праф. Марта Косёр-Казбярук.
Праваслаўная царква выдатна разумее значэнне помніка для сусветнай спадчыны, – кажа архімандрыт Супрасльскага манастыра Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы епіскап Андрэй Баркоўскі.
Вакол катакомбаў былі могілкі. У 2011 годзе падчас даследаванняў былі раскапаныя парэшткі больш чым 50 чалавек. Праз два гады па ініцыятыве манастыра былі праведзены работы па вывазе завалаў з катакомб.
Фота: Agnieszka Sadowska/Agencja Wyborcza.pl
[manual_related_posts]