Навуковая канферэнцыя «Постсавецкія дзяржавы ў міжнародных адносінах у 1991 – 2021 гадах» у Беластоку



У Беластоку працуе міжнародная навуковая канферэнцыя «Постсавецкія дзяржавы ў міжнародных адносінах у 1991 – 2021 гадах». Гісторыкі і адмыслоўцы ў іншых галінах навукі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Грузіі і Літвы сабраліся, каб абмеркаваць 30-гадовыя вынікі развалу савецкай імперыі, сучаснасць і выклікі, якія стаяць перад рэгіёнам. Гаворыць суарганізатар канферэнцыі – кіраўнік «Цэнтру даследаванняў постсавецкай прасторы» пры Універсітэце ў Беластоку Яўген Мірановіч:

– Гадавіна развалу СССР. Узнікла 14-15 новых дзяржаў у Еўропе. Мая кафедра міжнародных адносін займаецца даследаваннем гэтай постсавецкай прасторы. Таму і нагода правесці нейкія вынікі – запрасіць людзей з Польшчы, з Беларусі, Украіны, іншых постсавецкіх рэспублік. Відаць, што навуковае асяроддзе чакала на такую сустрэчу, каб паразмаўляць, абмяняцца думкамі і вынікамі сваіх даследаванняў.

Адкрыццё і першы дзень працы навуковай канферэнцыі прайшлі на базе Музея Сібіры, сёння канферэнцыя перамясцілася і будзе працаваць у кампусе Беластоцкага ўніверсітэту, а падвядзенне вынікаў і закрыццё канферэнцыі адбудзецца на Факультэце гісторыі і міжнародных адносінаў таго ж універсітэту ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя