Не стала беластоцкага паэта, празаіка і перакладчыка Яна Леаньчука



Не стала беластоцкага паэта, празаіка і перакладчыка, а таксама шматгадовага дырэктара Падляшскай Ксёнжніцы – Яна Леаньчука. Пасля цяжкай хваробы, ён памёр 23 лістапада раніцай у сваім доме ў Любніках.

З яго ініцыятывы ладзяцца ў Падляскай Ксёнжніцы імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку штотыднёвыя аўтарскія сустрэчы – “Літаратурныя серады”.

Ян Леаньчук (Jan Leończuk) нарадзіўся ў 1950 годзе ў Любніках пад Беластока ў сялянскай сям’і, што часта адзначаў у сваёй творчасці. Дэбютаваў у 1970 годзе вершамі ў часопісе „Radar”. Заснавальнік і першы старшыня Таварыства сяброў Заблудаўскай зямлі. Шматразовы лаўрэат лістаратурай прэміі прэзідэнта Беластоку імя Веслава Казанэцкага. Перакладаў беларускіх паэтаў з Падляшша, у тым ліку і Надзею Артымовіч. У мінулым годзе выйшаў зборнік ягоных твораў “Poezje zebrane”. Апошнія гады жыў у сваёй роднай вёсцы Лубнікі.

Беларускае Радыё Рацыя