Неафіцыйны паўмарафон праз мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны



Беласточчына стала месцам змаганняў бегуноў. Праз мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны вёў шлях неафіцыйнага паўмарафону. Траса бегу, якая склала 21 кіламетр, праходзіла праз такія вёскі, як Агароднікі, Локніца, Падрэчаны, Раковічы ды Крывую.

Усе ўдзельнікі бегу, якія дабеглі да фінішу, атрымалі памятныя медалі. Першы прыбег бельшчанін Марэк Троц:

Траса вельмі цікавая. Мы беглі праз вёскі. Мне падаецца, бегчы было лёгка, неманатонна, нянудна. Было файнае надвор’е для бегуноў: халодна, часам дожджык.

РР: Ты быў арганізатарам афіцыйных паўмарафонаў, якія адбываліся штогод.

– Мы арганізавалі іх тры разы. Не змаглі зрабіць гэтага паўмарафону. Шмат людзей пісала, тэлефанавала, і мы вырашылі, што праз год будзем рабіць такі паўмарафон афіцыйна.

Па словах Марка Троца, у Гарадскую ўстанову ў якасці прапаноў на фінансаванне з Грамадзянскага бюджэту патрапілі праекты афіцыйнага «Бельскага паўмарафону», «Навагодняга бегу тура» ды роварнай імпрэзы «Tur de Bielsk» – гэта прапановы мерапрыемстваў, якія мелі б адбыцца ў 2018 годзе.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Андрэя Санкевіча і Мацея Рацінеўскага