Неафіцыйны паўмарафон у Бельску Падляшскім



На Бельшчыне ды Гайнаўшчыне 3-га верасня пройдзе неафіцыйны паўмарафон. З ініцыятывай выступіў бельскі рэжысёр ды бягун Марэк Уладзіміраў.

“Ідэя неафіцыйнага паўмарафону нарадзілася пасля таго, як высветлілася, што сёлета не адбудзецца штогадовы Бельскі паўмарафон”, – кажа Марэк Улдзіміраў:

– Аказалася, што ў гэтым годзе такое мерапрыемства не адбудзецца. Я падумаў, што файна было б такім неафіцыйным бегам паказаць арганізатарам, што арганізацыя такога паўмарафона з’яўляецца вялікай справай. Варта надалей гэта ладзіць ды ініцыятывай знізу паказаць, што гэта засталося ў нас, што арганізатары робяць выдатную справу.

Пачатак неафіцыйнага паўмарафону 3 верасня а 12:00 за вёскай Відава, з боку Агароднікаў (што на Бельшчыне). Маршрут будзе пралягаць праз вёскі: Агароднікі, Лакніца, Падрэчаны, Ракавічы, Крывую, Агароднікі ды Відава. Дыстанцыя складае 21 кіламетр.

Больш падрабязнасцяў на Фэйсбуку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя