Ніна Абрамюк: Польскія дзеці вучаць беларускую мову



Беларускай вечарынай пад назвай „Захаваць у памяці” ў школе Нарвы падвялі вынікі года, падчас якой дзеці паказалі беларускамоўныя сцэнкі. 

На беларускі тэатральны гурток прыходзяць таксама польскамоўныя вучні, кажа яго кіраўнічка-настаўніца Ніна Абрамюк:

– Развіваюць свае артыстычныя здольнасці, перастаюць саромецца, становяцца больш адважнымі. Тут не толькі беларускія дзеці вучаць беларускую мову, але і польскія, такім чынам развіваюць свае здольнасці, свае ўменні, і бацькі гэта бачаць.

Мерапрыемства адбылося дзякуючы падтрымцы бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя