Тыднёвік „Ніва” ўганараваны радай Гайнаўскага павета



Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” ды грамадскі дзеяч Віктар Бура ўганараваныя за заслугі перад Гайнаўскім паветам.

Такое рашэнне прыняла рада Гайнаўскага павета, кажа гайнаўскі стараста Міраслаў Раманюк:

– Мы надалі ганаровае званне „Заслужаны для Гайнаўскага павету” для тыднёвіка «Ніва». На працягу шматлікіх гадоў выданне робіць добрыя справы для нашага асяроддзя, для мясцовай беларускай культуры, традыцыяў, многія гайнаўчане пісалі ў «Ніву». Таксама гэтым тытулам мы адзначылі Віктара Буру, ён пісаў і піша артыкулы, якія былі змешчаны ў тыднёвіку Ніва.

На ўганараванне было намінавана 19 арганізацый, прадпрыемстваў ды асобаў, сярод якіх Сяргей Нічыпарук, актывіст „Сялянскай партыі” з Гайнаўшчыны Мікалай Яноўскі, парафіяльнае аддзяленне „Каталіцкага дзеяння” ў Гайнаўцы.

Урачыстае ўручэнне медалёў запланавана на 8 лютага ў Гайнаўцы.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя