Ніякай „Наваросіі” няма



“Даследаванні паказваюць, што ніякай адзінай “Наваросіі” няма”, – такое заключэнне вынесла навуковая супрацоўніца Інстытута сацыялогіі ў Кіеве Ірына Бекешкіна. Украінскі сацыёлаг зазначыла, што раней на ўсходзе Украіны дамінаваў прарасейскі вектар, цяпер жа сітуацыя каардынальна змянілася.  Калі раней 13-14% жыхароў падрымлівалі ўступленне Украіны ў НАТА, то цяпер гэтая лічба павялічылася да 40%.

Кажа Ірына Бекешкіна:

–   У Расею хоча меньшасць насельніцтва, якая называе сябе “Наваросіяй”. Гэта 5-7%. Выключэннем ёсць Данбас, бо там гэтага хоча трэцяя частка насельніцтва – а гэта шмат. Але і яго колькасць падае, калі параўнаць з траўнем, калі праходзіў рэферэндум. Тады 44% хацелі, каб вобласць адлучылася ад Украіны і далучылася да Расеі. Цяпер гэты працэнт спаў да 27. Гэта таксама нямала, але гэта далёка не большасць. А што тычыцца іншых абласцей, то яны ніякага дачынення да “Наваросіі” не маюць. Да чаго прывяла палітыка Расеі? Яна набыла Крым, але страціла Украіну.

Даследаванні былі прадстаўлены на чарговай прэзентацыі Беларускай аналітычнай майстэрні ў Варшаве.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі