„Ноч музеяў” у Гайнаўцы



Дзевяць выстаў, у тым ліку тры сталыя этнаграфічныя выставы, якія прысвечаны побыту і культуры беларускай вёскі Падляшша, можна наведаць у час „Ночы музеяў” – міжнароднай акцыі, да якой далучыўся Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Кажуць наведнікі:

– Гэта вельмі файная ідэя, бо можна прыйсці ўвечары пасля працы.

– Я кожны год наведваю, ведаю, калі можна спакойна не спяшаючыся паглядзець. Трэба пазнаваць гісторыю свайго рэгіёна, бо гэта наша Бацькаўшчына.

– Добра, што ёсць такі музей і такое мерапрыемства.

Падчас наведвання можна было пачуць музыку часоў Вялікага Княства Літоўскага ды пабачыць традыцыйнцю вопратку мясцовых беларусаў, у якую былі аранутыя працаўнікі ўстановы. 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя