Ноч раcстраляных паэтаў у Беластоку (абноўлена)
Ля Консульства Беларусі ў Беластоку распачалася Акцыя Ноч (не)расстраляных паэтаў, прысвечаная трагічным падзеям у ноч з 29 на 30 кастрычніка, якая адбылася 84 гады назад.
Агулам сабралася больш за паўсотні чалавек. Прысутныя чытаюць вершы расстраляных паэтаў.
На гэты раз беларуская дыяспара падрыхтавала сапраўдны перфоманс: вершы чаргуюцца з музыкай. І таму акцыя акрамя грамадска-палітычнага набывае і культурніцкае значэнне ў жыцці Беластоку. Музычную частку прадставіў музыка з Беларусі Ігар Палынскі, які выканаў песню гурту Sumarok, што набыла актуальнасць пасля падзей мінулага году ў Беларусі.
Прысутныя чытаюць вершы і сучасных аўтараў : Насты Кудасавай, прысвечаны Вітольду Ашурку, Сержука Сокалава-Воюша „Воля і пятля”. Таксама слова ўзяў пісьменнік з Полацку Алесь Аркуш, які прачытаў верш Валера Маракова.
Выступоўцы ля „свабодна на мікрафона” адзначаюць, што ўсе падзеі Беларусі за апошнія 1,5 гады з’яўляюцца працягам савецкай палітыкі вынішчэння „неўгоднага” насельніцтва паводле сацыяльных і нацыянальных прыкмет.
Таксама амаль кожны падкрэслівае тую боль, якая звязвае ўсіх беларусаў праз стагоддзе выпрабаванняў і рэпрэсій. Праводзяцца паралелі з сітуацыяй, калі беларусы ўжо год як выехалі з Беларусі і чакаюць на першую мажлівасць павяртацца ў краіну, дзе не трэба будзе баяцца і проста жыць далей.
Актуальным застаецца памяць пра ўсе гэтыя падзеі, каб наступныя пакаленні не трапілі ў падобную сітуацыю, а вінаватыя ў злоўжываннях і перавышэннях паўнамоцтваў уладаў панеслі належную адказнасць. Гучаць прапановы зрабіць з турмы-„валадаркі” у Менску музей, як у Хатыні і вадзіць туды дзяцей і моладзь на экскурсіі.
Актуальным застаецца памяць пра ўсе гэтыя падзеі, каб наступныя пакаленні не трапілі ў падобную сітуацыю, а вінаватыя ў злоўжываннях і перавышэннях паўнамоцтваў уладаў панеслі належную адказнасць. Гучаць прапановы зрабіць з турмы-„валадаркі” у Менску музей, як у Хатыні і вадзіць туды дзяцей і моладзь на экскурсіі. На завяршэнне быў зачытаны верш Генадзя Бураўкіна, які ў свой час пабаялася друкаваць нават газета „Народная Воля” у Беларусі: „народ перажыў чэкісцкія чысткі, і гэта перажыве…” Вечаровая вуліца Электрычная напоўнілася воклічам : Жыве Беларусь! Акцыя завершана.
