“Ноч ваўкоў”, дзень другі



Другі дзень трансгранічнай „Ночы ваўкоў” праходзіў у польскай частцы Белавежскай пушчы, куды ўдзельнікі накіраваліся аўтобусамі з Камянюкаў праз памежны пераход Пярэраў-Белавежа. Усяго туды накіраваліся 35 грамадзян Беларусі. На тым баку ўдзельнікаў, таксама як і днём раней у Камянюках, чакалі лекцыі, але ўжо польскіх даследчыкаў воўка і шпацыр.

Кажа прадстаўнік польскіх суарганізатараў сёлетняй “Ночы ваўкоў” Ева Наталля Мароз-Кечынская, супрацоўнік музея ў Белавежскім нацыянальным парку:

– Мы тут усе разам – і беларусы, і палякі. Мы размаўляем пра ваўка. У Польшчы іншая сітуацыя – ён ахоўваецца. У Беларусі – не. І тут таксама добры прыклад, што мы з польскага боку высылалі ў беларускі парк больш чым 50 чалавек, якія там жылі і плацілі за ўсё. І беларускі парк пабачыў, што можна зарабляць грошы на тым, што проста людзі прыязджаюць да іх і слухаюць гісторыі пра ваўка, а не на тым, што страляюць ваўка.

Пасля лекцыяў польскіх даследчыкаў, частка прыбыўшых беларускіх удзельнікаў мерапрыемства прынялі ўдзел у шпацырах па запаведнай тэрыторыі, а іншая ж пайшла вывучаць мястэчка Белавежу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя