“Ноты сяброўства 2017”



У Гайнаўцы прайшоў міжнародны фестываль “Ноты сяброўства – Гайнаўка 2017”. Конкурсныя праслухоўванні працягваліся ўвесь дзень – паказалі сябе амаль 70 выступоўцаў з Польшчы ды Беларусі.  Трэцяе месца ў катэгорыі “Вакальныя калектывы 7-13 гадоў” заняў хор “Вясёлка” з Пружан, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Трафімовіч:

Фестываль прайшоў на высокім узроўні. Вельмі моцныя калектывы. Чым вылучыўся выступ нашага хору? Акрамя вакальнага выканання, саліст граў на музычным інструменце – саксафоне. Забаўляльная песня, выдатны спявак. Спадабаўся прыём, арганізацыя фестывалю. Усё выдатна. Абавязкова прыедзем яшчэ раз.

У катэгорыі “Салісты 11-15 гадоў” вылучэнне конкурснай камісіі, якой кіравала польская вакалістка Мoніка Урлік, атрымаў Арцём Мацкевіч з Менска.

Арганізатарам міжнароднага фестывалю “Ноты сяброўства” выступае Гайнаўскі дом культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара