«Ноты сяброўства» з Наталляй Кукульскай



«Ноты сяброўства» з Наталляй Кукульскай. 50 выступоўцаў з усёй Польшчы выступілі падчас Агульнапольскага фестывалю дзіцячай і моладзевай песні “Ноты сяброўства” ў Гайнаўцы. Конкурсныя праслухоўванні праводзіліся на сцэне Дома культуры. Лепшыя ўдзельнікі выступілі на гала-канцэрце ў мясцовым Амфітэатры.

“Я не чакала такога высокага ўзроўню канкурсантаў”,  – кажа сябра конкурснай камісіі польская спявачка, аўтарка тэкстаў і прадусар Наталля Кукульска:

— Першае меркаванне якое прыйшло пасля некалькіх вакальных выступаў, як было б файна, каб у Польшчы можна было чуць такія галасы. Тут ёсць некалькі папросту неверагодных галасоў, такіх галасоў чакаюць. Я не чакала, што такія галасы і забяру ў сваёй памяці і сэрцы. Быў надзвычай выбітны голас, якому мы прызналі гран-пры.  

Гранд-пры заваявала Паўліна Тарасінская з мясцовасці Коньске. Яна атрымала таксама першую ўзнагароду ў сваёй узроставай катэгорыі. Зокрай гала-канцэрта была Наталля Кукульская з калектывам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара