Новаберазоўцы пратэстуюць супраць разбудовы свінафермы



Жыхары мясцовасці Новаберазова, што ў Гайнаўскай гміне на Падляшшы, пратэстуюць супраць разбудовы свінафермы.

DSC_8413

„Мы не супраць інвестара ды інвестыцый – толькі супраць смуроду, які не дазваляе нармальна жыць”, – кажа прадстаўнік мясцовых жыхароў Валянціна Бірылко:

– Ніхто не мае прэтэнзій, каб малады фермер развіваўся. Мы маем прэтэнзіі толькі з-за таго, што гэта ўсё на адным участку. Хочуць, каб мы прапалі ў гэтым смуродзе, а ён будзе інвеставаць. Казаў напачатку, што будзе папярэджваць забруджванні, каб не было смуроду, але робіць так, як атрымліваецца.

Прыватны інвестар хоча разбудаваць сваю свінаферму. Цяпер працуе адзін свінарнік на 215 жывёлаў, і другі – на 251 свінаматку і 1200 парасятаў.

Прайшла сустрэча пратэстоўцаў з уладальнікамі фермы і гміннымі ўладамі. Войт гміны Гайнаўка Люцына Смактуновіч адклала пытанне пра выдачу дазволу на пашырэнне фермы да 27-га траўня.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя