Новае распараджэнне пра забарону на знаходжанне ў памежнай зоне



З 1 снежня па 1 сакавіка забаронена знаходзіцца ў 183 населеных пунктах паблізу мяжы з Беларуссю – згодна з пастановай міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Камінскага, апублікаванай у аўторак вечарам.

Увядзенне забароны на знаходжанне ў памежнай зоне магчыма дзякуючы ўнясенню змяненняў у акт пра ахову дзяржаўнай мяжы. Папраўку падпісаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі было ўказана, што забарона будзе ўведзена на мяжы з Беларуссю з 1 снежня па 1 сакавіка наступнага года. З дадатку да палажэння вынікае, што яно будзе ахопліваць 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Люблінскага ваяводства, дзе ўведзена надзвычайнае становішча.

Забарона не будзе распаўсюджвацца на брыгады хуткай дапамогі і іншых экстранных службаў, а таксама на афіцэраў і вайскоўцаў, якія нясуць службу.

На пэўны час і пры пэўных умовах начальнік памежнага паста зможа прапусціць туды іншых асобаў, у прыватнасці журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя