Новая праваслаўная капліца будуецца на Падляшшы



Нягледзячы на цяжкія зімовыя ўмовы надвор’я, ля крыніцы непадалёк вёскі Кнарыды працягваецца будаўніцтва. “Новая капліца будуецца на месцы капліцы іконы Божай Маці Усіх Засмучаных Радасць, якая летась цалкам згарэла ў апошнюю ноч ліпеня. Паліцыя высветліла, што гэта быў наўмысны падпал”, – кажа айцец Міраслаў Нічыпарук:

— Гэта той падмурак, што і быў, ён не згарэў. На ім мы і будуем новую капліцу. Яна прывязаная да нашага падляшскага стылю, толькі што высунутыя пад’езды, дзе можна будзе схавацца ад ветру і дажджу. Гэта мае быць наша падляшская каплічка, якія тут спрадвеку будавалі. 

Настаяцель спадзяецца, што асвяціць новую капліцу змогуць у дзесятую пятніцу пасля Вялікадня. У гэты дзень праваслаўныя адзначаюць свята  Пяценку. Кожны, хто хоча дапамагчы ў будаўніцтве капліцы, можа пералічаць грошы на банкаўскі рахунак.

Parafia Prawosławna p.w. Zaśnięcia Najświętszej Marii Panny w boćkach

Plac Armii Krajowej 9

17-111 Boćki

нумар рахунка: 09 80630001 0050 0500 0680 0001

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара