Новы навучальны год у Бельску Падляшскім



У школьнікаў і настаўнікаў завяршыўся перыяд вакацый.

Zdjecie2186_1

Пра свой настрой і пра планы на новы навучальны год нашаму карэспандэнту распавялі вучні Комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча:

– Я вяртаюся ў школу з вялікай радасцю таму, што я магу сустрэць новых сяброў. Я хачу атрымаць узнагароду Premium Inter Pares.

– Школа, як школа, трэба вяртацца.

– Лепей вучыцца. Добры настрой, калі мы вяртаемся ў школу.

– Мне трохі сумна, што вакацыі скончыліся, але радасна ад таго, што пачаўся новы навучальны год і будуць новыя сустрэчы.

У Польшчы 1 верасня пачынаецца новы навучальны год.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара