Новыя выпадкі заражэння на Падляшшы і адна смерць ад COVID-19



Польскае міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 257 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі сем чалавек, у тым ліку 79-гадовы  жыхар Беластока.

У Падляшскім ваяводстве пацверджаныя два новыя выпадкі заражэнняў каронавірусам. Гэта маладая жанчына з Беластока і падлетак з Монецкага павету. Абое знаходзяцца ў хатняй самаізаляцыі. Асобы, з якімі яны кантактавалі, ахопленыя эпідэміялагічным наглядам. Усяго ў Падляшскім ваяводстве дагэтуль зарэгістравана 882 пацверджаныя выпадкі заражэння каронавірусам новага тыпу. Выздаравелі чарговыя трыццаць чалавек, усяго – 550 пацыентаў. Памерлі ад COVID-19 на Падляшшы ўжо 13-асобаў. У Польшчы – 1528 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя