Няўзораў і яго жонка Лідзія атрымалі ўкраінскае грамадзянства



Расейскі журналіст Аляксандр Няўзораў і яго жонка Лідзія атрымалі ўкраінскае грамадзянства. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Як паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, грамадзянства ім нададзенае за выдатныя заслугі перад Украінай.

Сам Няўзораў пракаментаваў гэтую падзею так: „Усё гранічна проста. Што такое вайна ва Украіне? Гэта злачынства. Ёсць злачынец і ахвяра злачынства. Ёсць забойца і ёсць той, каго ён забівае або спрабуе забіць. Злачынец — Расея. Ахвяра — Украіна. Гэта немагчыма аспрэчыць або абвергнуць”, – адзначае Няўзораў.

23 сакавіка Следчы камітэт Расеі пачаў на Няўзорава крымінальную справу за дыскрэдытацыю Узброеных сіл РФ. Нагодай стаў яго расповед пра бамбёжку радзільні ў Марыўпалі.

[manual_related_posts]