Пабачыла свет кніга “Лакальныя гісторыі. Збор успамінаў жыхароў гораду і гміны Сухаволя”



Цэнтр трох культур у Сухаволі выдаў кнігу “Лакальныя гісторыі. Збор успамінаў жыхароў гораду і гміны Сухаволя”. У публікацыі змяшчаюцца артыкулы старэйшых і маладых аўтараў, дасланыя на конкурс.

Кніга паўстала, дзякуючы грамадскаму архіву, які дзейнічае пры Цэнтры трох культур, – кажа яго супрацоўнік – Давід Гудэль:

– Гэта 24 тэксты, якія тычацца гміны ў большай ступені. Бо тэматыка не была акрэслена і не была навязаная. Гэтыя тэксты тычацца жыхароў Сухаволі, якія ўдзельнічалі ў войнах, тэксты пра эміграцыю, ці, напрыклад, якія тычацца розных святаў ці гісторыі дадзеных вёсак.

Выданне дапаўняюць архіўныя здымкі. Кнігу можа набыць ў сядзібе Цэнтра трох культур у Сухаволі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя