Пабачыць свет невядомая сімфонія кампазітара з Беластоку Мішы Шпалянскага



Увосень пабачыць свет невядомая сімфонія забытага аўтара з Беластоку – Мішы Шпалянскага.

Пра гэта паведаміў унук кампазітара Крыс Кельлі, які апякуецца фондам The Mischa Spoliansky Trust.

 – У нас ёсць сімфонія, якая ніколі не была апублікаваная, і ніколі не выконвалася. Як гэта бывала са Шпалянскім, ён губляў зацікаўленасць у некаторых творах, і сімфонія засталася незавершанай. Але музыказнаўцы казалі, што ведаючы стыль Шпалянскага, ёсць магчымасць завершыць гэты буйны твор, і цяпер у нас ёсць завершаная партытура. Спадзяемся, што ў лістападзе, альбо трошкі пазней з’явіцца кампакт-дыск з гэтай сімфоніяй. Гэта адна справа, над якой мы працуем.

Акрамя таго, рыхтуецца дыск фартэпіянных твораў Мішы Шпалянскага, напісаных для даваенных нямецкіх кабарэ й пазнейшых брытанскіх кінафільмаў.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: m.imdb.com