Пачалася “Бельская мадэльная маёўка”



У Бельску Падляшскім стартаваў Конкурс кардонных мадэляў “Бельская мадэльная маёўка”. Свае мадэлі выставілі 94 удзельнікі – усяго аж 351 мадэль.

“Сёння конкурсная камісія ацэньвае мадэлі, а заўтра ўзнагародзім самыя лепшыя,” – кажа кіраўнік бельскай мадэльнай групы “Кардонны тур”, якая і з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства, Хрыстафор Гліва:

– Маем некалі ўзроставых груп, у кожнай групе некалькі катэгорый. Ёсць адна катэгорыя, у якой у кожнай групе найбольш мадэляў – гэта моделі сродкаў перамяшчэння гусенічных і колавых. Для мяне нечакана тое, што мала мадэляў самалётаў.

Мерапрыемства, якое праходзіць у Раённым доме культуры (вул. 11 лістапада 10) можна наведваць 5 траўня да 19 гадзіны. Вынікі конкурсу аб’явяць заўтра, 6 траўня, а 14-й гадзіне. Конкурс і выставу суправаджае кірмаш мадэлістаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота аўтра