Пачалася праца над новым спектаклем Яанны Стэльмашук-Троц



Падляшская акцёрка ды культурніцкая дзяячка, ініцыятарка Тэатру «Czrevo» рыхтуе лялечны спекаткль «Вільчэк-мільчэк», паводле казкі Багдана Дудкі.

Сцэнар ды песні да яго на польскай мове напісала Дагмара Віданаў, звязаная з фондам «Белая вежа». Пра спектакль расказвае  Яанна Стэльмашук-Троц:

– Казка расказвае гісторыю Белавежскай пушчы. І можна будзе пачуць шмат цікавінак, якіх мы проста не ведаем. Герой казкі – маленькае ваўчаня, якое шукае сэнсу жыцця. Ён не ведае як яму жыць, бо так здарылася, што ў яго няма сям’і. 

У спектаклі прыме ўдзел таксама Тамаш Таранта – акцёр родам з Бельска-Падляшскага. Аўтаркай сцэнаграфыі з’яўляецца Люцыя Гжэшчык – акцёрка Беластоцкага лялечнага тэатру. Паказ спектаклю ўжо ў панядзелак, 14 жніўня ў варшаўскім тэатры «База». Пачатак а 18-й гадзіне, уваход бясплатны. Па словах Яанны Стэльмашук-Троц, у планах таксама версія спектаклю на падляшскім дыялекце.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя