Пачаліся падляшска-палескія жніўныя сустрэчы «Олень по бору ходіт»



Карагодам калектываў вуліцамі Студзіводаў ды жніўнымі абрадамі і песнямі ў вёсцы Катлы, што на Бельшчыне пачаліся сёлетнія, 14-ыя падляшска-палескія жніўныя сустрэчы «Олень по бору ходіт». «Апрача нашай “Жэмэрвы” ды калектыву “Васілёчкі” маем калектывы з Беларусі», – кажа кіраўнік калектыву «Жэмэрва» з Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах Анна Фіёнік:

— Незвычайна кампанія прыехала з Палесся, калектывы з Піншчыны, з Ганцавіцкага раёна, з Берасцейшчыны, а таксама з Цэнтральнай Беларусі. Вялікая група 30 жняцоў з Палесся. Кожная група зрабіла свай маленькі кавалачак поля, дзе яны жалі, спявалі песні, потым рабілі малы абрад «перапяліцы».

14  Падляшска-палескія жніўныя сустрэчы «Олень по бору ходіт» сёння наведаюць гміну Кляшчэлі. Мерапрыемства пачнецца ў 12.30 ў Дашах. Завершыцца ўсё ў нядзелю 22 ліпеня ў вёсцы Ягуштова, што ў гміне Бельск Падляшскі. Там абрадавая частка ды канцэрт пачнуцца з 13:00.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя