Пачалося паломніцтва ў гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла



Каля сарака паломнікаў – дарослых, моладзі і дзетак – пасля святой літургіі ў саборы святой Тройцы ў Гайнаўцы, накіраваліся ў праваслаўны жаночы манастыр Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Зверках.

Трэцяга траўня пройдць там галоўныя святкаванні ў гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла, які нарадзіўся ў Зверках, і які з’яўляецца апекуном моладзі.

Гайнаўскіх пілігрымаў вядзе айцец Марэк Юрчук:

– Я памятаю, як мошчы дзіцяткі Гаўрыіла прыбылі ў Беласток. Іх сустракалі ўсе жыхары горада. Яны адчувалі, што Бог іх благаславіць, бо ён ім пасылае такую вялікую святыню, якою з’яўляюцца мошчы Гаўрыіла. Памятаю пра гэта кожны раз, калі мы ідзём у паломніцтва. Бо часціца гэтай любові, гэтай атмасферы, якая была тады, ў самым пачатку, ёсць і зараз.  

Сёння паломнікі будуць начаваць ў вёсцы Трасцянка. У манастыр сёння выйшла таксама паломніцтва з Бельска-Падляшскага, а заўтра паломнічаць будуць праваслаўныя з Беластока.  

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара