Пачатак года пад знакам опернай музыкі



У Гайнаўскім доме культуры прайшоў канцэрт сусветнай славы тэнара з Беласточчыны Міхала Скепкі з Гарадзенскім камерным аркестрам пад дырыжорствам Уладзіміра Бармотава. Пад такты музыкі беларускіх інструменталістаў спявак выступіў, між іншым, з італьянскім рэпертуарам.

Падчас канцэрта выступіла таксама сапрана Маўгажата Доўгаш ды бас Рышард Морка.

Вядомы ў свеце опернай музыкі Міхал Скепка нарадзіўся ў Пасеках, што на Гайнаўшчыне.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара