Вучні пачатковай школы №1 у Гайнаўцы прымалі ў госці „Зорку”



Рэдактарка „Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская наведала пачатковую школу №1 у Гайнаўцы. У гэтай навучальнай установе дзіцячы дадатак Тыднёвіка Беларускаў у Польшчы „Ніва” выкарыстоўваецца ў якасці дапаможніка да заняткаў беларускай мовы.

Вучні ахвотна супрацоўнічаюць з рэдакцыяй „Зоркі”, адзначыла настаўніца Анна Франкоўская.

– Сапраўды чакаюць, хочуць выпісаць і працуюць з “Нівай”, з крыжаванкай перадусім. І гэта вельмі прыемная праца, таму што яны могуць карыстацца сваімі ўласнымі галоўкамі. Запрапанавала, пачалі выпісваць. Можам у конкурсах удзельнічаць. І так ужо ідзе другі год – праца з “Ніва”.

У час сустрэчы рэдактар „Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская ўручыла ўзнагароды вучням. Найбольш актыўныя чытачы маюць шанец патрапіць на журналісцкія майстар-класы „Сустрэчы Зоркі”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі