Пачаўся адкрыты конкурс Маршалка Падляшскага ваяводства



Пачаўся адкрыты конкурс Маршалка Падляшскага ваяводства на рэалізацыю задачаў у сферы культуры, мастацтва ды аховы помнікаў культуры і традыцыі. Праекты ад няўрадавых арганізацый прымаюцца да 10-га снежня. Да ўдзелу запрашаюцца і тыя арганізацыі, якія працуюць на карысць нацыянальных меншасцяў – яны маюць адмысловы прыярытэт. Як адзначае кіраўніца аддзела культуры ў маршалкоўскай управе Эдыта Юркевіч, праекты варта раней абмеркаваць з працаўнікамі Управы:

– Сардэчна запрашаем, каб патэнцыйныя арганізацыі, каторыя хочуць удзельнічаць у конкурсе, загадзя гэта зрабілі. Прыйшлі ва Управу каб мы паглядзелі заяўкі, прасачылі, каб не было фармальных памылак, бо гэтыя фармальныя памылкі здараюцца і часта гэта банальныя памылкі, з-за няўважлівасці.

На задачы, звязаныя з падтрымкай нацыянальных меншасцяў, Маршалкоўская ўправа прызначыла амаль 100 тысяч злотых. Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы конкурса – на сайце Управы – wrotapodlasia.pl

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя