Пачаўся ХІХ Фэстываль культур і народаў “З вясковага панадворка”



Пачаўся ХІХ Фэстываль культур і народаў “З вясковага панадворка” ў Чаромсе. Цягам трох дзён будзе можна пачуць фольк-музыку гуртоў з Украіны, Румыніі ды Польшчы.

[Not a valid template]

Як падкрэслівае арганізатар, Міраслаў Самасюк, сёлета музычная прапанова Фолькаў вельмі разнастайная.

– Гэта сапраўды вельмі добры склад удзельнікаў, чакаецца выступ славутых Козак Сыстэм і Voo Voo. Кожны. І малады і стары знойдзе тое, што яму даспадобы.

Сёлета апрача выступу вядомых артыстаў, як Козак Сыстэм ці Voo Voo i Trebunie Tutki, ўдзельнікаў чакаюць паказы фільмаў, прэзэнтацыі кніжак ці майстар-класы па спеве ці пляценні з саломы. ХІХ Фолькі ў Чаромсе завершыцца падвядзеннем конкурсу на народнага гарманіста.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя