Пачаўся набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага



З 15 сакавіка пачынаецца прыём заявак на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага для студэнтаў, рэпрэсаваных па палітычных матывах у Беларусі. Дакументы будуць прымацца да 15 траўня, – пра гэта паведаміў офіс стыпендыяльнай праграмы.

Набор абвешчаны як на праграму першай ступені вышэйшай адукацыі, так і на навуковыя стажыроўкі.

Студэнты, якія пройдуць адбор на праграму, змогуць навучацца ў розных вышэйшых навучальных установах па ўсёй Польшчы. Стыпендыя разлічана на пяць гадоў і складае 1250 злотых у месяц для студэнтаў бакалаўрыяту і 1500 злотых — для навучэнцаў магістратуры.