Пачаўся «Пралог. IV Дні славянскай культуры і пісьменства”



На радзіме правазнаўцы і гісторыка, даследчыка гісторыі права Вялікага Княства Літоўскага прафесара Ігната Даніловіча стартаваў “Пралог. IV Дні славянскай культуры і пісьменства”.

“Мы невыпадкова знаходзімся ў вёсцы Грыневіч Вялікія ў гміне Бельск Падляшскі”, – сказаў Дарафей Фіёнік з Музея малой Байкаўшчыны ў Студзіводах – “сёлета спаўняецца 230 гадавіна з дня нараджэння прафесара”:

— Быў сынам настаяцеля Ільінскай царквы ў Грыневічах, айца Мікалая Даніловіча, нарадзіўся ў 1788 годзе. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, стаў прафесарам права і быў прафесарам кафедры гісторыі права Віленскага ўніверсітэта. Гэта быў, між іншым, настаўнік Адама Міцкевіча.

Удзельнікі сустрэчы прайшлі карагодам ў вёску Катлы. Тут можна было паглядзець фотавыставу пра гісторыю вёскі ды прайшоў канцэрт беларускіх калектываў з Польшчы ды Беларусі. 20 траўня з 12 па 18 гадзіну ў Бельску Падляшскім пры Пакроўскай царкве, што па вуліцы Дубяжынскай, пройдзе кніжны і рукадзельны кірмаш, паказы этна-моды, канцэрты.

“Пралог” будзе працягвацца да 24 траўня. 

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя