Пачынаецца будаўніцтва беластоцкага аўтавакзала



Пасля 2 месяцаў руйнавання пачынаецца будаўніцтва беластоцкага аўтавакзала. Урачыстасцю ўмуроўвання краевугольнага каменя афіцыйна пачалася будова новага аб’екта ў цэнтры горада.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел улады ваяводства і аўтобуснай кампаніі, а таксама прадстаўнікі выканаўцаў. Адкрыццё вакзала плануецца на канец кастрычніка.

Інвестыцыя ўключае ў сябе не толькі вакзал, але таксама гандлёвы комплекс, які адкрыецца ў лютым 2018 года, кажа старшыня кампаніі, якая будуе аўтавакзал, Марэк Буднэр:

— Мы спадзяемся, што гэты вакзал будзе добра служыць жыхарам Беластока. Гэтая інвестыцыя — гэта не толькі вакзал, але таксама і гандлёвы парк, станцыя абслугоўвання аўтобусаў і інфраструктура, якая забяспечыць патрэбную камунікацыю.

У кастрычніку з’явіцца новы двухпавярховы аб’ект з касамі, залай чакання і бюро аўтобусных кампаній. Аўтастаянкі будуць перанесеныя на месца старога будынка вакзала. У другую чаргу, там, дзе да гэтай пары былі прыпынкі, пабудуюць два невялікія гандлёвыя цэнтры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток