Пачынаюць паступаць віншаванні Віктару Шведу з яго 90-годдзем



У бліжэйшы панядзелак, 23 сакавіка, вядомы беларускі паэт з Беласточчыны, сябра Беларускага Літаратурнага Аб’яднання „Белавежа” Віктар Швед будзе адзначаць свой юбілей – 90-годдзя. Ужо цяпер пачынаюць прыходзіць шаноўнаму юбіляру пажаданні таксама і ад калегаў па п’яру.

“Ад імя Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў сардэчна віншуем Вас, ганаровага сябра нашай арганізацыі, з высокім юбілеем! Мы ганарымся Вамі як вядомым паэтам, перакладчыкам і грамадскім дзеячам, аўтарам паэтычных зборнікаў, якія вы́хавалі і выхоўваюць пакаленні маладых беларусаў і беларусак; мы ведаем і шануем Вас як выдаўца і сузаснавальніка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», як шчырага і клапатлівага жыццёвага дарадцу. Шчыра жадаем Вам зуброўскага здароўя, сакавіцкай натхнёнасці, пушчанскага дабрабыту і беларускай радасці! Ад імя Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў – Барыс Пятровіч (Сачанка)„.

А ўжо ў бліжэйшую нядзелю юбілей Віктара Шведа будуць урачыста адзначаць у Беластоцкіх Сподках. Раней а 8-ай гадзіне ў царкве Агія Сафія адбудзецца святая літургія за беларускі народ і з нагоды 90-годдзя Віктара Шведа.

Viktar_Shvied

Беларускае Радыё Рацыя