Пад Саколкай у выніку аварыі загінуў беларус



Складаныя дарожныя ўмовы і высокая хуткасць сталі верагоднай прычынай трагедыі, якая адбылася каля вёскі Задвожаны на трасе DK19.

Як паведамляе isokolka.eu, каля 20-ай гадзіны вечара 27 снежня аўтамабіль BMW з чатырма грамадзянамі Беларусі рухаўся ў напрамку Кузніцы.

Кіроўца страціў кіраванне над аўтамабілем, машыну занесла і яна выляцела з дарогі ў кювет, урэзалася ў дрэва і перакулілася. У выніку аварыі на месцы загінуў адзін пасажыр, які сядзеў на заднім сядзенні. Астатнія трое дастаўленыя ў бальніцу ў Саколцы. Ва ўсіх сур’ёзныя траўмы: ад пераломаў канечнасцяў і таза – да пераломаў пазванкоў, але для жыцця пагрозы няма.

Як лічаць паліцыянты, машына ехала з хуткасцю, якая перавышала 100 кіламетраў на гадзіну.