«Падаруем дзецям Каляды» – калядная кампанія для рэпрэсаваных сем’яў з Беларусі



5 снежня 2021 года ў рэстаране Belweder прайшла калядная акцыя пад назвай: «Падаруем дзецям Каляды».

Гэта была самая маштабная перадкалядная сустрэча ў Польшчы, адрасаваная рэпрэсаваным беларускім сем’ям, у тым ліку сем’ям польскага паходжання, якія абралі Польшчу сваім часовым, бяспечным домам. Для большасці з іх гэта будуць першыя Каляды ўдалечыні ад дома. Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Фондам дапамогі дзецям Гарадзеншчыны сумесна з фондам „Акно на Усход”.

Ганаровым госцем мерапрыемства была спадарыня Веслава Бурнос, прадстаўнік кіраўніцтва Падляшскага ваяводства.

Выказваючы салідарнасць з беларускімі сем’ямі і жадаючы падняць настрой у гэты няпросты час, арганізатары падрыхтавалі: калядныя тэатральныя пастаноўкі, знаёмства з польскімі каляднымі традыцыямі, спевы калядных песень, калядную вячэру, падарункі для дзяцей і бацькоў.

Акцыя «Падаруйце дзецям Каляды» — штогадовае мерапрыемства, якое на працягу 20 гадоў рыхтуецца Фондам дапамогі дзецям Гарадзеншчыны для дзяцей польскага паходжання з Беларусі. Сёлета ў сувязі з сітуацыяй калядная кампанія была арганізавана сумесна з фондам „Акно на Усход” для рэпрэсаваных сем’яў з Беларусі, якія пражываюць у Польшчы.

З верасня 2020 года Фонд дапамогі дзецям Гарадзеншчыны і фонд «Акно на Усход» аказалі ўсебаковую падтрымку больш за 1000 рэпрэсаваных з Беларусі, у т.л. юрыдычная дапамога, арганізацыя адпачынку цэлых сем’яў у Доме польскай дыяспары ў Жыткеймах, праз дапамогу ў легалізацыі знаходжання, вывучэнне польскай мовы, пошук кватэры і працы, падтрымку ў пошуку дзіцячых садкоў і школ.

Фонд дапамогі дзецям Гарадзеншчыны і фонд «Акно на Усход» сумесна імкнуцца падтрымаць рэпрэсаваныя беларускія сем’і ў акліматызацыі да жыцця ў Польшчы.