Падарункі для слухачоў Беларускага Радыё Рацыя



Новы Год – час сюрпрызаў, чароўных падарункаў і незабыўных імгненняў. І ні адзін Новы Год не праходзяць без традыцыйных шчадраванняў, таму гэты вечар называюць яшчэ Шчодрым. Як святкавалі шмат гадоў таму і як гэта робяць зараз, якія стравы ўпрыгожваюць навагодні стол, а перадусім уласныя рэцэпты традыцыйнай кішкі – пра ўсё гэта можна было даведацца падчас Шчодрага вечара на Беларускім Радыё Рацыя.

Сёлетні навагодні канцэрт пажаданняў быў багаты на падарункі. Нашыя слухачы, якія здолелі датэлефанавацца, атрымалі нумар “Нівы” з календаром на 2015 год, кнігу пра беларускую кухню “Моц смаку” Юры Качука ці “Беларускае золата” Уладзіміра Хільмановіча. Галоўнымі ж падарункамі навагодняй ночы сталі мабільны тэлефон, радыёпрымач і слухаўкі. Іх атрымалі першыя трое слухачоў, якія датэлефанаваліся ўжо ў новым годзе паводле юліянскага календара.

Беларускае Радыё Рацыя