Падляшша і Гарадзеншчына паглыбляюць супрацоўніцтва
Улады Падляшскага ваяводства і Гарадзенскай вобласці падпішуць пагадненне пра супрацоўніцтва.
Урачыстае мерапрыемства пройдзе 28 красавіка, калі афіцыйна для бязвізавага рэжыму адкрыецца памежны пункт пропуску на Аўгустоўскім канале Рудаўка-Лясная.
Бакі разлічваюць на пашырэнне гаспадарчага супрацоўніцтва, кажа маршалак Падляшскага ваяводства Юры Ляшчынскі:
– Хочам 28 красавіка ўрачыста пачаць турыстычны сезон, перад чым адбудзецца ўрачыстае падпісанне дамовы пра супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. Дамова датычыць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі.
Падпісанне дамовы пра супрацоўніцтва адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу ў Аўгустове. У гэты час улады Падляшскага ваяводства і Гарадзенскай вобласці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя
